Народ, у якога былi Скарына i Купала, у духоўным набытку якога ёсць «Песня пра зубра» i «Новая зямля», «Яна i я» i «Хамуціус»... «Раманс» («Зорка Венгра...» і «Люблю» («Люблю наш край...»), «Сінія касачы» i «Ave Maria»... «Паўлінка» i «Тутэйшыя»... «Вераснёвыя ночы» i «Андрэй Лятун», «Месячная ноч» i «Кароль Нябожа», «Антон Сцяпанавіч Вапшчэткі» i «Львы»... «На імперыялістычнай вайне» i «Запіскі Самсона Самасуя», «Мёртвым не баліць» i «Ніжнія Байдуны», «Каласы пад сярпом тваім» i «Палеская хроніка»... такі народ мае ўсе правы лічыць сябе станоўчай велічынёй у гісторыі агульначалавечай культуры.