Так! Адзін ёсьць! — мовіў памкамэнданта і пайшоў да дзьвярэй машыны. Ягоная праца распачалася, ён рабіў яе звыкла й дакладна, як і кожнага дня.
Зноў у машыне ўсе замёрлі, сьціхлі, чакаючы, каго ён пакліча наступным. I тады ён згледзеў ці, можа, прыпамятаў Зайкоўскага, які цяпер маўкліва туліўся ля задняй сьцяны буды