Юля Цімафеева

Цырк

Notify me when the book’s added
To read this book, upload an EPUB or FB2 file to Bookmate. How do I upload a book?
  • maryandbookshas quoted3 years ago
    Ты не хочаш быць моцнай, радзіма,
    Я ўгадала?
    Ты хочаш, каб паэт сказаў за цябе,
    Каб шкадаваў цябе,
    Каб выціраў табе слёзы,
    І ўсім пяяў,
    як ты пакутуеш
    і якая ты малайчына?..
    Праўда, радзіма?

    Але ты мяне не слухаеш,
    Ты зноў скардзішся свайму паэту.

    Цела паэткі табе не патрэбна.
    І я забіраю яго сабе.
  • mariiahas quoted8 days ago
    Мова для чытання з памылкамі,

    Бо праверыць няма каму.

    Пісаць на ёй я не змагу ніколі.

    Калі ты чытаеш гэты верш,

    ты не мой чытач
  • mariiahas quoted8 days ago
    мы спрабуем гаварыць паміж сабой,

    а паміж намі рыбіна,

    якую мы не можам выпусціць,
  • mariiahas quoted8 days ago
    Паміж намі слова.

    Я маю ў роце яго пачатак,

    а ты – яго канец.
  • mariiahas quoted8 days ago
    Слова – гэта паветраная рыба.

    Мы зубамі ўчапіліся ў яе

    і адпускаць не хочам.
  • mariiahas quoted8 days ago
    Паэтка голіць галаву

    І малюе ўзоры

    Чорным алоўкам

    Над ілбом,

    Стараючыся,

    Каб яны як найменей

    Нагадвалі літары.

    Не выходзіць.

    *

    Адмовіцца ад паэзіі.

    Зрэзаць словы, як кветкі,

    Паставіць у вазу

    Апошняй кнігі.

    Няхай цешаць,

    Няхай чэзнуць.

    *

    Паэтка нюхае

    Сухія суквецці

    Старых вершаў

    І не памятае,

    Навошта іх напісала.

    Шкада выкінуць

    Пыльны букет.

    Але ломяцца радкі,

    Хрумсцяць

    Старыя суквецці,

    Тлеюць.
  • mariiahas quoted8 days ago
    мы ўмеем усё

    парай нажніцаў

    мы рэжам

    адзін на дваіх белы аркуш

    мовы

    нараджаем сусвет

    вострымі лёзамі

    сваіх языкоў
  • mariiahas quoted8 days ago
    Знак чалавека

    І смерці.
  • mariiahas quoted8 days ago
    Мёртвы знак жывога

    з парыжскага Залюстроўя.
  • mariiahas quoted8 days ago
    Дзякуй табе, мая гаспадыня,

    дзякуй табе, мой гаспадар

    Імя, за тое, што не паміраю

    ад голаду і самоты,

    за тое, што ў чалавечым сусвеце

    маю сваё найменне,

    а значыць, сваё законнае месца,

    строга абмежаванае

    слоўнікавым артыкулам.
fb2epub
Drag & drop your files (not more than 5 at once)