bookmate game
be
Виктор Мартинович

Ночь

Notify me when the book’s added
To read this book, upload an EPUB or FB2 file to Bookmate. How do I upload a book?
  • Mashka Alishevichhas quoted2 years ago
    Няёмка жыць у свеце, у якім наверсе няма ні дабра, ні зла. Ні пакарання, ні літасці. Толькі матэматыка наступстваў. Алгарытм
  • Mashka Alishevichhas quoted2 years ago
    зусім не ноч была аптымальнай для спатканняў, — працягнуў я, думаючы пра сваё. — Прынамсі, у блізкіх людзей. Уначы вока выхоплівае меней. Уначы не бачыш каханага, а прыдумваеш яго. Гульня ў хованкі. Хлеб для фантазій. Дзень — час шчырай любові. Днём і толькі днём чалавек напраўду аголены. Днём ён выяўляецца такім, якім яго стварылі. З усімі ягонымі хібамі. З усім рабаціннем ды плямамі на скуры.
  • Mashka Alishevichhas quoted2 years ago
    Помста — пачуццё, здольнае прыносіць трывалую асалоду толькі тым, у каго іншых пачуццяў не засталося.
  • Mashka Alishevichhas quoted2 years ago
    Сталін, магчыма, і меў рацыю, што помста, як і любое злачынства, сапраўды патрабуе халоднай галавы. Але ж толькі нягоднік помсціць з разлікам. Толькі падлюка старанна выношвае планы ў адказ на перажытую несправядлівасць. Толькі злыдзень будзе чакаць, пакуль рукі перастануць дрыжэць ад шалу. А добры — кінецца з кулакамі адразу, не пралічыўшы, выдаўшы сябе і свае намеры. Добры рэагуе на зло няўмела, непрафесійна, неахайна. Таму ён і добры. Дай такому чалавеку састыць, узважыць дзеянні, і ён даруе крыўдзіцелю.
  • Mashka Alishevichhas quoted2 years ago
    асноўная праблема страху — што ён вядзе да іншых заганаў. Напалоханы чалавек і здрадзіць, і падмане, і заб’е. Але насамрэч галоўная праблема страху — што ён засціць вочы. Напужаны не бачыць нічога, акрамя ўласнага перапуду.
  • Mashka Alishevichhas quoted3 years ago
    — У людзей ніхто не пытаў. Была дэмакратыя — хацелі дэмакратыю. Настала дыктатура — хочуць дыктатуру, — растлумачыў сваё бачанне падзеяў Манька. — У каго зброя, той жаданні народа і вызначае. — Але свабода! Я думаў, яны будуць біцца за свабоду! — бурмістр няўлоўным жэстам падціснуў крышку, але тая ўсё роўна працягвала сядзець коса, дазваляючы пабачыць груз. — Мусім ехаць, — каротка распарадзіўся Манька. — За свабоду б’юцца толькі тыя, хто яе ўсвядоміў, — сказаў я. — Прыгадайце Касандру. Мабыць, замала свабоды было пры вас, пан Бурмістр. Ці гэта толькі называлася так – “свабода”.
  • Mashka Alishevichhas quoted3 years ago
    Калі заклікаць да справядлівасці ў час, як крыўдзяць цябе, і рабіць несправядлівасць, калі нешта патрэбна табе, вартасць гэтага панятку растане ў тваёй галаве настолькі, што наступным разам ты пасаромеешся да яго апеляваць. І хто ведае, што ў цябе адбяруць тады?
  • Mashka Alishevichhas quoted3 years ago
    Але не вырушыўшы — не дасягнеш, не шукаючы — не знойдзеш. Калі не можаш нечага дачакацца, трэба імкнуцца да гэтага дайсці.
  • Mashka Alishevichhas quoted3 years ago
    Медыі навучылі нас на выпадак чаго бегчы ў Google. Ды шукаць франтаватага. Яны знішчылі саму здольнасць запамінаць, пераўтварыўшы веды ў адну з праяваў шоу-бізнесу.
  • Mashka Alishevichhas quoted3 years ago
    За сваё жыццё я прызвычаіўся лічыць радзіму стылым, непрыдатным для існавання месцам, засумаваць па якім можна хіба тады, калі трапіш у пекла.
fb2epub
Drag & drop your files (not more than 5 at once)