Васіль Быкаў

Жоўты пясочак

Notify me when the book’s added
To read this book, upload an EPUB or FB2 file to Bookmate. How do I upload a book?
  • katsiaryna kazakovahas quoted2 years ago
    язуць і вязуць, нібы баранаў, калі таму будзе канец? Вунь колькі накапана ямаў за вясну і лета. I колькі будзе накапана новых.
    Косьцікаў акінуў позіркам прагаліну між сасонак на схіле — мабыць, за восень заселяць і яе. I проста дзе-небудзь тут апынецца й ягоная яма...
    У гэтым жыцьці ўсё вельмі проста.
  • katsiaryna kazakovahas quoted2 years ago
    Дабі ж... — выціснуў зь сябе ледзь чутна. Косьцікаў ступіў на крок бліжэй і стрэліў у галаву. На траву і пясок пырснула шэрымі крупінкамі мазгоў.
    — Вазьміце, і туды, да астатніх, — загадаў ён байца
  • katsiaryna kazakovahas quoted2 years ago
    Маўчы і капай! — усё больш злуючыся, крыкнуў Косьцікаў.
    — Не, ужо скажу. Во і ты... Думаеш, уцалееш? Службай адкупісься? Не! Прыйдзе і твая чарга...
    — Маўчаць!
    — Не, ужо скажу! Мы павукі ў банцы! Дазнаецца Сталін
  • katsiaryna kazakovahas quoted2 years ago
    што? Чэснага работніка органаў! Што я парушыў? Бязьвіннага ворага забіў? Ды іх тысячамі забіваць трэба! Я стараўся! Чатыры гады прэміявалі. За ўдарную работу, да гадавіны Акцябра. I ўсё дарма. Пашкадавалі ворагаў, шпіёнаў, нацдэмаў! I гэта правільна? Не! Гэта і ў органы прабраліся вора
  • katsiaryna kazakovahas quoted2 years ago
    Тут яму будзе спакайней, чым у агульнай, упокат з ворагамі народа. I ўсё ж яго расьпірала крыўда, змоўчаць якую ён ня меў сілы.
  • katsiaryna kazakovahas quoted2 years ago
    прыпыніўшыся, ён зьдзёр з плячэй рудую, абшкрэбаную скуранку, шпурнуў яе пад ногі Косьцікаву.
    — На, вазьмі. Нашто прападаць...
  • katsiaryna kazakovahas quoted2 years ago
    Калі ты член партыі, — закрычаў Косьцікаў, — дык якога ж ты хрэна аказваеш супраціўленьне органам?!
    — Я, я не аказваю...
  • katsiaryna kazakovahas quoted2 years ago
    Але ж, але ж... Мяне нельга страляць... Я член партыі!
  • katsiaryna kazakovahas quoted2 years ago
    куды ж? Асобнай ямы ў мяне няма.
    — Выкапай.
    — Яшчэ чаго не хапала!
    — Давай, я сам.
    — Капай! — падумаўшы, пагадзіўся Косьцікаў. — Усё роўна спазьніліся. Шафёр, нясі рыдлёўку!
  • katsiaryna kazakovahas quoted2 years ago
    Гром. Ён мала што бачыў вакол, вочы яго недарэчна змакрэлі, было страшна крыўдна за сваё да часу загубленае жыцьцё. Загубленае празь нядаўна яшчэ самае для яго сьвятое — паэзію. Будзь яна праклятая! Лепш растрасаць гной у калгасе, не чытаць ніякіх кніжак. Але хто ведаў, што ўсё гэтак скончыцца? Вельмі і вельмі шкада. З тым шкадаваньнем у душы ён і пайшоў да жоўтага пясчанага пагорачка, за якім яго чакала нішто.
fb2epub
Drag & drop your files (not more than 5 at once)